Егор Золотов – Колядки ☼ ;)

Исполнитель: Егор Золотов
Название: Колядки ☼ ;)

Текст песни

Опубликовано: Руслан Андреев

1;)
добры вечар тому
добры вечар тому
хто ў гэтаму дому
хто ў гэтаму дому

сталы засцілайце
сталы засцілайце
каляды спраўляйце
каляды спраўляйце

а па гэтай мове
а па гэтай мове
будзьма ўсе здаровы
будзьма ўсе здаровы

а па гэтай казцы
а па гэтай казцы
жывіце ў ласцы
жывіце ў ласцы

2;)
гогого каза
гогого шэра!
дзе каза хадзіць
там жыта радзіць

гогого каза
гогого шэра!
дзе каза рогам
там жыта стогам

гогого каза
гогого шэра!
дзе каза нагой
там жыта капой

гогого каза
гогого шэра!
дзе каза хвастом
там жыта кустом

пакланісь каза
хазяіну ў ногі
сшцы гаспадыні
шубку да зямлі
Гэй!

3;)
будзь ваша здароў
як рыжык бароў
Гэй Каляда Калядзіца!

май торбу грошай жыві ў роскашы
Гэй Каляда Калядзіца!

май ўсяго даволі а бяды ніколі
Гэй Каляда Калядзіца!

стары год канчаем новы зачынаем
Гэй Каляда Калядзіца!

з ранняю вясною
з буйнаю травою
Гэй Каляда Калядзіца!

збожжам каласістым
і зярном ядрыстым
Гэй Каляда Калядзіца!

ды з прыемным летам
і громам пры гэтым
Гэй Каляда Калядзіца!

і з вясною яснай
з долечкаю шчаснай
Гэй Каляда Калядзіца!

бывай жа здароў
як рыжык бароў
Гэй Каляда Калядзіца!
Гэй!
[ Показать весь текст ]
Поделись текстом в соц сетях:

Подпишись на нашу группу

и слушай классную музыку каждый день
Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.